Памёр артыст Расціслаў Янкоўскі

Янкоўскаму было 86 гадоў. Ён меў званні Заслужанага і Народнага артыста БССР, Народнага артыста СССР (1978).

jankouski_rascislau_t2eid.jpg


Памёр вядомы артыст тэатра Расціслаў Янкоўскі.
Ён нарадзіўся ў 1930 у Адэсе ў сям'і шляхціца з беларуска-польскімі каранямі.
У Беларусь пераехаў з сям'ёй у 1957 і працаваў у Рускім тэатры.
Ягоны брат Алег Янкоўскі быў папулярным артыстам савецкага і расійскага кіно.
Расціслаў Янкоўскі быў дэпутатам прызначанага камуністамі Вярхоўнага Савета БССР (1990—1995). У палітычных спрэчках 90-х ён, як і Гасцюхін, і многія іншыя дзеячы культуры, што нарадзіліся не ў Беларусі, а прыехалі з іншых рэгіёнах СССР устаў на бок Аляксандра Лукашэнкі. У 2000-м, праз год пасля знікнення лідараў апазіцыі Ганчара і Захаранкі, Янкоўскі пагадзіўся стаць членам прызначанага рэжымам Савета Рэспублікі.
Сярод ягоных апошніх спраў было кіраванне журы кінафестывалю «Лістапад». Сярод ягоных апошніх значных роляў — спектакль «Пане Каханку».
Паводле «Нашай Нівы»