Памылкі на білбордзе — чалавечы фактар
Куратарка праекту "Музеі Беларусі" (museums.by) Ксенія Тарасевіч распавяла НЧ, адкуль на білбордзе, прысвечаным музеям Беларусі, узніклі такія прыкрыя памылкі.
![bill2.jpg bill2.jpg](/img/v1/userfiles/images/bill2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Арфаграфічныя памылкі на білбордзе з’явіліся таму, што спрацаваў чалавечы фактар. З-за вялікай загрузкі спецыяліста, адказнага за праект, былi пераблытаны файлы і накіраваны ў друк памылковы варыянт. Але ўжо ўсё выпраўляецца, і ў хуткім часе білборды будуць замененыя.
Прыносім свае выбачэнні ўважлівым чытачам і дзякуем за тое, што заўважылі памылкі. Усім жадаючым мы можам патлумачыць сітуацыю асабіста па тэлефоне +375 33 3903154", – патлумачыла Ксенія Тарасевіч.
museums.by