Новы білборд ад Міністэрства культуры — і зноў граматычныя памылкі
На вуліцы Леніна насупраць Мінскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЗОР» з'явіўся білборд, прысвечаны музеям Беларусі.
На ім дзве граматычныя памылкі: пасьля літары «ш» — мяккі знак («любішь»), слова «сваю» напісана праз «о» («свою»).
На білбордзе пазначана аўтарства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У аўторак 9 жніўня супрацоўнікі прадпрыемства «Мінскрэклама» знялі іншы білборд, ажно з 4 памылкамі, які таксама распрацоўвала Міністэрства культуры. Замест яго павесілі плакат «Я люблю Беларусь».
Паводле Радыё Свабода