Папяровая выстава ў Віцебскай ратушы

У фае абласнога краязнаўчага музея ў гэтыя святочныя дні працуе вельмі яркая і незвычайная выстава — "Art-аб'ект. Papir". Яе ўдзельнікі — навучэнцы дзіцячай мастацкай школы №1 і студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта Віцебска. Усё без выключэння экспанаты выкананы з паперы, а таксама кардона, папяровых сурвэтак, старых газет ці часопісаў. У якасці дэкору юныя мастакі выкарыстоўвалі бліскаўкі, каралі, стразы, ніткі і інш.



f449d27f42a9b2a25b247ac15989090f.jpg

У фае абласнога краязнаўчага музея ў гэтыя святочныя дні працуе вельмі яркая і незвычайная выстава — "Art-аб'ект. Papir". Яе ўдзельнікі — навучэнцы дзіцячай мастацкай школы №1 і студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта Віцебска.

Усё без выключэння экспанаты выкананы з паперы, а таксама кардона, папяровых сурвэтак, старых газет ці часопісаў. У якасці дэкору юныя мастакі выкарыстоўвалі бліскаўкі, каралі, стразы, ніткі і інш.

Аказваецца, звычайныя сурвэткі могуць ператварыцца ў шыкоўную сукенку. Вучаніца ДХШ №1 Алена Волазнева стварыла з гэтага немудрагелістага матэрыялу ўбор, годны каралевы. Аляксандра Варфаламеева спляла з паперы торбы для крэатыўных модніц (калекцыя атрымала назву "BagШок"). З самай жа звычайнай пісчай паперы нарадзілася на святло просценькая, на першы погляд, але такая вытанчаная "Танцорка з выспы Балі" (аўтар Улад Дзянісаў, ДХШ №1). Наталля Прахарэнкава спраектавала папяровы кававы аўтамат.

Яшчэ на выставе вы ўбачыце пару-тройку цмокаў, касмічнага зайца, папяровыя хрызантэмы і пралескі, яблыні, якія квітнеюць… на Марсе. Наведаць экспазіцыю, на якой прадстаўлена новы і цікавы кірунак у мастацтве, якое асвоілі юныя віцебскія мастакі, можна да 15 студзеня.

Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска