Паўночнае ззянне зноў пераносіцца

Даты Фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які мусіў прайсці з 21 па 27 верасня ў online-фармаце, пераносяцца з-за інфармацыйнай блакады, якую дзяржава зарганізавала на мінулым тыдні.

festyval_kino_paunochnykh_krain_paunochnae_zzyanne_26749.jpg


Каманда фестывалю выказвае салідарнасць з усімі, хто змагаецца зараз за свабоду, незалежнасць і справядлівасць у Беларусі, хто выходзіць на забастоўкі, валанцёрыць і ўсімі іншымі спосабамі падтрымлівае хвалю пратэсту. Акрамя таго, «Паўночнае ззянне» вельмі спачувае ўсім, хто пацярпеў ад гвалту і аб’юзу з боку сілавых структураў, і тым, каго ўсё яшчэ катуюць у сценах беларускіх турмаў і СІЗА.
Арганізатары спадзяюцца, што мірныя пратэсты і забастокўі вельмі хутка прывядуць да таго, што «муры рухнуць» і людзі зноў звярнуць увагу не толькі на рэчы і падзеі, якія зараз вызначаць лёс усёй краіны, але і на менш значныя, але не менш важныя і цудоўныя: такія як кіно.

«Паўночнае ззянне» спадзяецца хутка вярнуцца да сваіх гледачоў з новымі датамі і добрымі навінамі.Верам! Можам! Пераможам!