Першая сенсацыя чэмпіяната Еўропы па футболе! (+відэа)
Зборная каманда Ісландыі пазбавіла каманду Англіі магчымасці
трапіць нават у чвэрцьфінал. Англічане едуць дамой.
![islandyja.jpg islandyja.jpg](/img/v1/userfiles/images/islandyja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Малавядомая ў футбольным асяродку, ледзь не дваровая, каманда Ісландыі, якая ледзь выйшла ў плэй-оф, абыграла аднаго з фаварытаў турніру тытулаваную зборную Англіі з лікам 2:1.
Цікавая відовішчная гульня не пакінула абыякавымі, здаецца, ні аднаго заўзятара. Ісландцы фактычна раскаталі англічан. Усе 90 мінут плюс тры хвіліны дадатковага часу англічане так і не змаглі нічога паказаць, ны былі пазбаўленыя ўсякай магчымасці хоць нешта зрабіць на полі. І, каб не гол у адказ на 18 хвіліне матчу, ісландцы наогул перамаглі б з лікам 2:0.
Ісландцы ж гулялі ў сваё задавальненне і цалкам заслужана перамаглі. Віншуем і каманду, і 12 тысяч заўзятараў, якія прыехалі падтрымаць сваіх футбалістаў, і Ісландыю. Ісландыя ў чвэрцьфінале!
Чакаем другую сенсацыю 3 ліпеня ў гульне з камандай Францыі.