Першы дзень «Басовішча 2016» (шмат фота, дапаўняецца)
У першы дзень «Басовішча» гледачоў чакаў цікавы эксперымент. Спачатку свой сэт адыгралі Dzeciuki, потым на сцэну выйшаў польскі гурт Hańba, а пасля яны аб`ядналіся ў праект Hańbuki і гралі яшчэ гадзіну.
«Сёлета на «Басовішчы» вельмі насычаны спіс выступоўцаў, — распавядае сябра журы Хрысціна Дарапей. — Арганізатары яго складалі ў пэўнай паслядоўнасці, пры гэтым яны прытрымліваліся такой логікі — трэба спалучыць гурты так, каб можна было паглядзець на іх з нязвыклага боку».
Месца ў Lineup атрымалі пераможцы леташняга конкурсу Navi, Re1ikt і TonqiXod. Запрошана шмат замежных гуртоў, сярод якіх Gogodzy Ganski (Украіна), Erik & The Wordly Savages з Сербіі і польскі праект JAZZOMBIE.
Конкурс гэтага года вельмі стракаты, разнастайны, дзякуючы таму што ўдзел у ім бяруць вельмі розныя па стылістыцы каманды: электронная музыка, інструментальная і незвычайны рок. Як адзначае сябра журы Хрысціна Дарапей, сёлета вызначаць пераможцу сярод канкурсантаў будзе яшчэ складаней, бо гурты граюць у дыяметральна процілеглых накірунках.
NAVI
Re1ikt
Лявон Вольскі, "Крамбамбуля"