Басовішча 2016. Дзень другі (фота, дапаўняецца)
Другі дзень фестывалю "Басовішча" распачаў пераможца конкурса маладых выканаўцаў гродненскі праект ".К".
Дарэчы, гледачы заўважылі, што частка твораў "кропка Кей" створана не на чыстай беларускай мове. Музыка тлумачыць гэта тым, што ён так і жыве: "Палову жыцця размаўляў на трасянцы, палову — па-беларуску. Прынамсі, астатнія сем гадоў жыцця ў Гародні даводзіцца размаўляць па-руску, бо асяроддзе рускамоўнае.
Я стараюся, каб адна мова была, але калі клапан адчыняецца, лезуць усе мовы. Галоўнае — сабе не пярэчыць".
Гурт :B:N:
TonqiXod
Jazzombie
Erik & the Worldly Savages
Гурт Zero-85
Алесь Таболіч, гурт "Зніч"
Калі абвясцілі выступ хэдлайнера фестываля "Басовішча 2016" гурт "Брутто", да сцэны падцягнуліся амаль усе гледачы. Нават з самых аддаленных намётаў выпаўзлі людзі, каб паслухаць легендарную каманду.