Пераможцамі «Басовішча–2015» сталі гурты Navi і TonqiXod (+ФОТА)
17–18 ліпеня на лясной палянцы Борык каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне прайшоў штогадовы фестываль беларускай музыкі «Басовішча–2015».

Сярод сёлетніх выступоўцаў: Brutto, Лявон Вольскі, Аkute, Памідораў, Dzieciuki.
Цягам фестывалю адбываўся традыцыйны конкурс маладых музыкаў. Лаўрэатамі «Басовішча–2015» журы абрала гурты «Navi» і «TonqiXod».

Пераможцы фэстывалю на сцэне. Фота Аляксей Сапрыкін



Лявон Вольскі


Гурт NAVI. Альбом "Сонцам сагрэтыя":
«Басовішча» ладзяць у сярэдзіне лета ўжо трэцяе дзесяцігоддзе. Сёлета арганізатары фестывалю дамовіліся аб візавай падтрымцы з боку амбасады Польшчы ў Беларусі: тыя, хто едзе на фэст, атрымалі візы бясплатна.