Подых Урбана

31 жніўня на вольным паветры ў парку Чалюскінцаў адбудзецца фэст «Подых Урбана». Гэта выдатная магчымасць гэтым летам у апошні раз адарвацца, а таксама пакласці пачатак адкрыццю новага хіп-хап сезону.



bdb3c278f45e6734c35733d24299d3f4.jpg

31 жніўня на вольным паветры ў парку Чалюскінцаў адбудзецца фэст «Подых Урбана». Гэта выдатная магчымасць гэтым летам у апошні раз адарвацца, а таксама пакласці пачатак адкрыццю новага хіп-хап сезону.
Што вас чакае? Жывы выступ інструментальнага хіп-хап гурта «Nice Price». Новае шоў ад «PANaNieba», якія сталі галоўным адкрыццём 2010 года. Вожык з прэзентацыяй свайго альбома, што павінен вось-вось убачыць свет. Underground-рэп у лепшых традыцыях ад гурта «Імператар» (Realize, Zeman). Першы Dubstep-рэп у Беларусі ад «Totem Method». І, вядома ж, неадназначная праграма ад Кампліта, удзельніка скандальнага гурта «Бомжпакет».
31 жніўня (пятніца). Парк Чалюскінцаў. Пачатак 17:00.
Квіткі: 20 000 — першыя 100, 25 000 — астатнія папярэдне, 30 000 — у дзень канцэрта. Усім, хто набудзе квіток папярэдне, — кампакт-дыск у падарунак! Кропкі продажу квіткоў: пераход Коласа, ГУМ, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.
Даведкі па тэлефоне: +375 29 649 08 88.