Прэзентацыя беларускамоўных насценных календароў
У межах кампаніі “Будзьма! 16 студзеня 2012 года ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных насценных календароў, выдадзеных ТБМ на 2012 год. Найперш гэта каляндар, прысвечаны 120-годдзю Максіма Багдановіча, а таксама некалькі дзясяткаў насценных календароў з выявамі шэдэўраў беларускага дойлідства, выдадзеных у межах праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці.
У межах кампаніі “Будзьма! 16 студзеня 2012 года ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных насценных календароў, выдадзеных ТБМ на 2012 год.
Найперш гэта каляндар, прысвечаны 120-годдзю Максіма Багдановіча, а таксама некалькі дзясяткаў насценных календароў з выявамі шэдэўраў беларускага дойлідства, выдадзеных у межах праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці.
Удзел бяруць мастак-дызайнер, аўтар календароў Ігар Марачкін, старшыня ТБМ Алег Трусаў, першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.
Пачатак імпрэзы а 17-й гадзіне.
Уваход вольны.