Прэзентацыя чарговага выпуска “Горада Святога Губерта”

Прэзентацыя чарговага выпуску альманаха лакальнай гісторыі адбудзецца ў Гродне 27 жніўня. Нумар альманаха прысвечаны паўстанню 1863 года ў Гродне.



get_img84.jpg

Апроч тэкстаў гарадзенскіх аўтараў Ігара Лапехі, Алеся Кайрыса, Алеся Радзюка, Фёдара Ігнатовіча, Алеся Кроя, Івана Будніка і Уладзіміра Хільмановіча, упершыню публікуюцца фрагменты кнігі Фартэск'ю Андэрсана ("У гродзенскай турме. Верасень 1863 г.") і брашура Ж.дэ Бая, прысвечаная Каложы.

 Вольга Сабалеўская пераклала з нямецкай мовы артыкул Ф.Акермана, прысвечаны памяці гарадзенцаў пра Элізу Ажэшку.

 Таксама ў зборніку змешчаны артыкул прафесара Барыса Клейна на Гродназнаўства, і шмат чаго яшчэ іншага цікавага.

Пачатак а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

www.t-styl.info