Публічная лекцыя Андрэ Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно” з цыклу “URBІ ET ORBІ”
24 лютага а 18.30 у рамках цыклу публічных лекцый “Urbі et orbі Андрэй Кудзіненка прэзентуе “Міф пра беларускае кіно
«Не было беларускага кіно, і не будзе ніколі…»
(Сцяпан, кінастужка «Акупацыя. Містэрыі»)
Кіно — сон з адкрытымі вачыма. Сон — персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф — гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.

У межах цыклу публічных лекцый «Urbі et Orbі» стваральнік нашумелага фільма «Акупацыя. Містэрыі», які зняў на«Беларусьфільме» першы
беларускі«бульба-хорар» — «Масакру», рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае «Міф пра беларускае кіно».
Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя — правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен — «беларускае кіно»? Што такое «беларуская тэма», «беларускі міф»? Ці можна суму некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з'явай — "беларускім кінематографам"?
Пасля кароткага аналізу гісторыі савецкага беларускага кіно, рэжысёр прапануе разгледзіць шанцы на ўзнікненне, магчымыя формы існавання, жанры, сюжэты — міфы нацыянальнага кінематографа: “Я на лекцыі планую распавесці пра шэсць беларускіх міфаў, шэсць маіх сцэнароў паводле іх — цяпер раскрываць не буду… Бо гісторыя заўжды непраўдзівая, а міф, па-сутнасці, заўжды праўдзівы. Міф стварае культурны бэкграўнд. Грунтавацца трэба на нацыянальных міфах. Прыдумляць іх.
Такім чынам, лекцыя рэжысёра Андрэя Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно адбудзецца 24 лютага (пятніца) а 18.30 у кафэ “Лофт. Уваход вольны!
Onlіne-трансляцыя лекцыі: http://dіstance.fly-unі.org/mod/page/vіew.php?іd=406