«Радыё Марыя» ў Беларусі запусціла тэставую версію
Паслухаць тэставае вяшчанне каталіцкага радыё можна ў Інтэрнэце.

25 верасня ў касцёле святога Роха (св. Тройцы) на Залатой Горцы ў Мінску прайшла святая Імша ў інтэнцыі «Радыё Марыя» ў Беларусі. Удзельнікам Імшы таксама паказалі прэзентацыю радыёстанцыі і правялі пробны запуск трансляцыі. Новае каталіцкія радыё ўжо запусціла сваю тэставую версію ў Інтэрнэце на старонцы www.roh.by
Паслухаць тэставае вяшчанне «Радыё Марыя» ў Беларусі можна таксама па гэтым адрасе.
Нагадаем, у «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар - кс. Аляксандр Улас. Ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі — непадалёк ад цэнтру Менску, на вуліцы Чайкоўскага, у прыватным доме з утульным панадворкам.
Паводле katolik-gomel.by