«Rahis» зладзіў кватэрнік (фота)
2 верасня гурт «Rahis» даў доўгачаканы канцэрт ва ўтульнай кватэры на захадзе Мінску.
Больш за дзесяць гадоў таму два звычайных хлопца з прыродазнаўчага факультэта педагагічнага ўніверсітэта пачалі пісаць песні і спяваць разам. Неўзабаве ў гурта з’явілася назва, а
імправізаваныя выступы на калідорах універсітэта перамясціліся на больш сур’ёзныя пляцоўкі.
У 2010 годзе, будучы ўжо дасведчанымі музыкамі, удзельнікі гурта «Rahis» запісалі свой дэбютны альбом пад назвай «Сшытак тэкстамі ў
малюнках». У адрозненні ад звычайных выступаў і старых запісаў альбом стаў электрычным, што шмат каго прымусіла паглядзець на гурт па-іншаму. Зараз жа, пасля невялікага перапынку ў
канцэртнай дзейнасці, хлопцы вырашылі зладзіць кватэрнік.
У сусветным маштабе кватэрнік — з’ява ўнікальная. У савецкі час музыкі і паэты, чыя творчасць разыходзілася з афіцыйнай ідэалогіяй, не мелі магчымасці выступаць на вялікай сцэне.
Таму творцы і іх прыхільнікі збіраліся на звычайных кватэрах, дзе ва ўтульнай хатняй атмасферы музыкі спявалі песні, паэты чыталі вершы, а межы паміж выступоўцамі і гледачамі незаўважна сціраліся. І
нават зараз, калі ўсё стала больш-меньш ліберальна, а забароны кранаюцца толькі невялічкага спісу вядомы выканаўцаў, кватэрнікі не зніклі.
У адрозненне ад вялікіх канцэртаў, на кватэрніках пануе ўтульная хатняя атмасфера, дзе сціраюцца межы паміж выступоўцамі і аўдыторыяй, а музыкі паўстаюць не толькі як выканаўцы, але і як людзі.
На канцэрце ва ўтульнай атмасферы пры свеце свечак лідары гурта Зміцер Язвінскі і Дзяніс Філіпенка выканалі ледзь не ўсе вядомыя песні, а таксама падзяліліся
гісторыяй стварэння некаторых сваіх песень і адказалі на пытанні слухачоў. На кватэрнік змаглі патрапіць не ўсе жадаючыя — невялікі пакой кватэры ў якім адбываўся выступ, быў запоўнены
цалкам, а некаторая колькасць слухачоў назірала за выступам суседніх пакояў. Напрыканцы канцэрту па просьбах аўдыторыі гурт выканаў песню «Хлопец», якая была
напісаная падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Студыйны электрычны варыянт гэтай песні пабачыў свет якраз перад апошнімі выбарамі, што было вельмі дарэчы — пасля яе праслухоўвання
заставацца ў баку ад таго, што адбываецца ў краіне, проста немагчыма.
Зараз у бліжэйшых планах гурта — запіс новага альбома, які ўбачыць свет у наступным годзе. У яго ўвойдуць песні, якія па розных прычынах не былі запісаныя раней, а таксама некалькі новых
песень.
Назва будучага альбома пакуль не вядомая.