«Рэвалюцыю» Віктара Марціновіча, забароненую ў Беларусі, паставяць у тэатры ў Гамбургу

Раней беларускія мытнікі перасталі прапускаць раман у пасылках за мяжу, а міліцыя канфіскавала ўвесь наклад кнігі.

6774c84f_19bf_4e2f_b47f_d65a36138c3c_w1023_r1_s.webp

«Рэвалюцыю» беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча паставяць у нямецкім тэатры. Пра гэта сам ён паведаміў у сацсетках.

Паводле яго слоў, прэм’ера спэктаклю паводле рамана «Рэвалюцыя» адбудзецца ў красавіку 2022 у тэатры Deutsches Schauspielhaus у Гамбургу. Ён лічыцца адным з найбуйнейшых тэатраў у Германіі.

Раман «Рэвалюцыя» Марціновіч напісаў у 2013 годзе. Дзеянне адбываецца ў Маскве 2000-х: эмігрант з Беларусі атрымлівае ўладу — і тая на яго ўздзейнічае адмоўна.

Раман выдадзены на беларускай мове ў 2020 годзе ў беларускім выдавецтве «Кнігазбор», а ў 2021 годзе — на расійскай мове ў маскоўскім «Времени».

З пачатку 2021 г. беларуская мытня перастала выпускаць за мяжу пасылкі з гэтым раманам. Пры ператрусе ў выдавецтве «Кнігазбор» канфіскавалі ўвесь наклад «Рэвалюцыі».

Паводле «Свабоды».