Рок-салідарнасць са Змітром Вайцюшкевічам

У аўторак, 25-га чэрвеня ў Гомелі выступіць адзін з найлепшых беларускіх музыкаў і бардаў — Зміцер Вайцюшкевіч.



vajciushkievic1.jpg

Зміцер Вайцюшкевіч

Канцэрт будзе праходзіць у межах кампаніі «Рок-салідарнасьць». Таксама на сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя дыска «Сімвалы веры і свабоды» прысвечанага нацыянальным сімвалам.

Гэта ўнікальная магчымасць усім аматарам ягонай творчасці цудоўна пабавіць летні вечар у прыемнай кампаніі, таму не прапусціце!

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

УВАХОД ВОЛЬНЫ.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:
У мерапрыемстве Вконтакте: vk.com/vajciuszkievicz_homel_2013
У мерапрыемстве Facebook: facebook.com/events/520195114695504/
У арганізатара па тэлефоне 44 7494166 (Яўген)

Па неафіцыйнай інфармацыі Зміцер Вайцюшкевіч і гурт Ляпіс Трубецкой застаюцца у спісах забароненых музыках, якія не могуць выступаць у Белараусі. З часткі раней забароненых гуртоў, такіх як Крама, Нейра Дзюбель, Крамбамбуля і іншых, знятая негалосная забарона на канцэртную дзейнасць. Але варта адзначыць, што «чорныя спісы» з’яўляюцца перыядычна ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі і логіцы не паддаюцца.