«Салодкае саламянае жыццё» Клінава ў Крынках
Творцы расказваюць пра салому як матэрыял для мастацкіх твораў.
У 2013 годзе Клінаў непадалёк беларуска-літоўскай мяжы стварыў мастацкую вёску Каптаруны, дзе рэалізуе шмат якія свае праекты.
Ягоную выставу «Салодкае саламянае жыццё», якая падрыхтавана да ХХ «Беларускага Трыялогу», да 11 кастрычніка можна глядзець у «Галерэі Крынкі».
Артур Клінаў — сучасны беларускі мастак-канцэптуаліст, пісьменнік і выдавец, галоўны рэдактар прысвечанага сучаснаму беларускаму мастацтву часопісу «Партызана».
Клінаў прымаў удзел у амаль сотні калектыўных ды ў 30 індывідуальных выставах у свеце.
Напрыканцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя мастак стварыў «Беларускае Аб’яднанне Сучаснага Мастацтва», піша сцэнары для фільмаў. Выдаў 16 альбомаў у калекцыі «Партызана», прысвечаных беларускаму сучаснаму мастацтву.
Яраслаў Іванюка, www.polskieradio.pl