«Саргасава мора» ў Мінску

26 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Астраўца «Саргасава мора». 

astraviec_siarhiej_sarhasava_mora_vokl.png


“У адным з тэкстаў са сваёй новай кнігі пісьменнік і журналіст Сяргей Астравец сцвярджае, што рэпарцёр не павінен мець сантыментаў, ён не мусіць суперажываць героям сваіх матэрыялаў, быць безуважным да людзей, чые гісторыі распавядае чытачам газет ці слухачам радыё, — адзначае крытык Марына Весялуха. —  Але калі ўважліва прыгледзецца да кожнага з апавяданняў і эсэ, што склалі «Саргасава мора», можна заўважыць у іх агульныя рысы-сантыменты самога аўтара. Яны выяўляюцца як у стылі, сюжэтах, так і ў манеры напісання твораў”.
У прэзентацыі возьмуць удзел літаратары Генрых Далідовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла. Праспявае Зміцер Бартосік.
Сяргей Астравец нарадзіўся ў Мінску. Выпускнік факультэта журналістыкі БДУ. Галоўны рэдактар альманаха “Новы замак”. Аўтар кніг прозы, эсэ, зацемак, рэпартажаў. Жыве і працуе ў Гродне.
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. К. Маркса, 30. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”,