Шапэн у Нацыянальным мастацкім музеі

23 мая 2014 года а 19-й гадзiнегеній Шапэна загучыць у Нацыянальным мастацкім музеі ў выкананні маладой і таленавітай піяністкі Маі Iргалiнай.



small_dsc_0216_2_copy.jpg

Фрэдэрык Шапэн – самы яскравы прадстаўнік музычнага свету. Яго творчасць па-за часам і пакаленнямi. Ён зачароўвае, прымушае спыніцца і забыцца пра мітусню знешняга свету. Ён для сапраўдных знатакоў прыгожага.
 

На сённяшні дзень маладая піяністка з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў, з нядаўніх дасягненняў – спецыяльная прэмія аўстралійскага конкурсу Sydney (2012 ). Сярод яе перамог – I прэмія Міжнароднага конкурсa Pro Piano - Romania (Румынія, 2003 , Гран-Пры Міжнароднага конкурсу піяністаў «Еўропа-Азія» (Расія, 2004), II прэмія Міжнароднага конкурсу піяністаў, фартэпіянных дуэтаў і камерных ансамбляў ім. Марыі Юдзін (Расія, 2006 , III прэмія Міжнароднага фартэпіяннага конкурсу iм.Алzксандра Скрабіна (Францыя, 2007), III прэмія Dudley International Piano Competition (Вялікабрытанія, 2009). Таксама Мая мае спецыяльную прэмію конкурсу ім. Дэлii Стейнберг у Мадрыдзе (Іспанія, 2008), а таксама стыпендыі і званне лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2005 і 2006 гг.).

Уваход на канцерт па білетах у музей.

www.artmuseum.by