Сёлетняе «Басовішча» пройдзе з 13 па 15 ліпеня
Міністэрства адміністрацыі і лічбавых тэхналогій вылучыла грошы на арганізацыю сёлетняга «Басовішча». Па выніках дадатковага конкурсу, прызначанага ў лютым, няўрадавая арганізацыя Беластоцкая грамадска-культурная дапамога, партнёр Беларускага аб’яднання студэнтаў у арганізацыі Басовішча–2012, атрымае 90 тысяч злотых на правядзенне фестывалю.
Міністэрства адміністрацыі і лічбавых тэхналогій вылучыла грошы на арганізацыю сёлетняга «Басовішча».
Па выніках дадатковага конкурсу, прызначанага ў лютым, няўрадавая арганізацыя Беластоцкая грамадска-культурная дапамога, партнёр Беларускага аб’яднання студэнтаў у арганізацыі Басовішча–2012, атрымае 90 тысяч злотых на правядзенне фестывалю.
Ганна Пякарская з БАСу кажа, што цяпер можна дакладна казаць, што «Басовішча» сёлета адбудзецца, і ўжо цяпер вядуцца перамовы з некаторымі беларускімі гуртамі.
— Думалі пра «БН», пра «Нейра Дзюбель», пра больш вядомыя і менш вядомыя калектывы. Ведаем, што будуць два дыджэі з Польшчы і два — з Беларусі. Не ведаем пакуль, хто будзе дакладна.
Як адзначаюць арганізатары, у бліжэйшы час пачнуцца перамовы наконт візавай падтрымкі жадаючых з Беларусі наведаць фестываль. Сёлета «Басовішча» пройдзе з 13 па 15 ліпеня ў традыцыйным урочышчы Барык пад Гарадком на Беласточчыне.
Паводле Радыё Рацыя