Сёння распачынаецца персанальны праект аўдыё-візуальнага даследчыка Bazinato

Сёння а 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва "У" распачынаецца персанальны праект аўдыё-візуальнага даследчыка Bazinato. Тры дні як адзінае цэлае: вывучэнне рэальнасці і выдумкі ў пары з Bazinato.



bazinato800.jpg

Рэалізоўваючы сваё жыццё як пошук, Bazinato ў гэтым лесе адчуванняў і ўражанняў шукае кантакт паміж штодзённасцю і чалавекам. Вынікам актыўнасці мастака з'яўляецца асэнсаванне працэсаў вакол і перанясенне тэорый пабудовы свету ў іншыя вымярэнні.

У сваім персанальным праекце Bazinato прадставіць мінулае, сучаснасць і будучыню. Ен дэталёва разгледзіць людскія мары і жаданні, страх і прагу да жыцця , прыналежнасць цялеснага ды генацыд багоў. Мастак пакажа забароны як сілу, кіравальную сэнсамі, норму як разбурэнне, а планеты як турмы.

6 чэрвеня — плоскасныя даследаванні

7 чэрвеня — скульптуры, інсталяцыі і відэа

8 чэрвеня — музычныя і анімацыйныя даследаванні

Ня бойся глядзець.

Ня бойся спрабаваць.

Кропкі вяртання няма.

Bazinato (Базыль), Маладзечна 2004-2010 Удзельнік арт-групы Usplesk Organism / Беларусь / Літва 2007-2013 Удзельнік аўдыё-візуальнага калектыву EeplCat / Беларусь / Літва 2008-2009 Галоўны рэдактар ​​і куратар аўтарскага Зіна «Лістапад» / Беларусь 2009-2013 Галоўны рэдактар ​​і куратар крытычнага арт-Зіна «Дом Быта» / Беларусь / Літва 2009 Калектыўная выстава «SketchBook» / Ygallery / Беларусь / Мінск 2009 Калектыўная выстава / Падземка / Беларусь / Мінск 2009 Аўтарская выстава на вяроўках / Беларусь / Маладзечна 2009 Фестываль зінаў «Zeenfestival Vilnius» / Літва / Вільнюс 2010 Фестываль зінаў «Zeenfestival Vilnius» / Літва / Вільнюс 2010 Фестываль зінаў «Zeenfestival Minsk» / Беларусь / Мінск 2011 Калектыўная выстава-сустрэча сучасных мастакоў і фатографаў «Арт-форум» / Беларусь / Маладзечна 2012 Аўтарская выстава «Фіксацыі 01» / Арт-праект «Цяпліца» / Loft cafe / Беларусь / Мінск 2012 Калектыўная выстава «DesignWeekMinsk 2012» / Беларусь / Мінск 2012 Экалагічны фэст «Зялёны тыдзень» / Ygallery / Беларусь / Мінск . 2012 Калектыўная выстава «Працэсы: Дэ» / Loft cafe / Беларусь / Мінск 2012 Калектыўная выстава «Працэсы: Дэ» / Дом культуры La Mora / Беларусь / Мінск 2012 Аўтарская выстава «Жнiво 2012» / Ygallery / Беларусь / Мінск 2012 Калектыўная выстава «Плады даюць плён» / Ygallery / Беларусь / Мінск 2012-2013 Калектыўная выстава «Пастулат» / Галерэя Універсітэт Культуры / Беларусь / Мінск 2013 Калектыўная выстава «Buildexspo 2013» / Расія / Масква 2013 2 International Exhibition «From Waste to Art» / Gala District / Baky / Azerbaijan 2013 Экалагічны фэст «Зялёны тыдзень» / Ygallery / Беларусь / Мінск 2013 Паўстанне цішыні. Аўдыё-візуальны перформанс / Ygallery / Беларусь / Мінск 2013 Калектыўная выстава «Структурызацыя» / Ygallery / Беларусь / Мінск 2013 Калектыўная выстава « Aгра-культурны фестываль 2013» / Ygallery / Беларусь / Мінск 2013 International Exhibition of Sculptptures and Installations «OPEN 16» / Italy / Venice 2013 «Deja vu Kino» RADISSON BLUE ES HOTEL / Italy / Roma 2014 «Deja vu Kino Malerei Trifft Kino» Russischen Haus / Germany / Berlin 2014 «Deja vu Kino Malerei Trifft Kino» Freies Museum / Germany / Berlin