Сёння на Мальце пройдзе дзіцячае «Еўрабачанне»
Міжнародны дзіцячы конкурс «Еўрабачанне-2016» пройдзе сёння ў Валеце на востраве Мальта. Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак выйдзе на сцэну пад нумарам 9 з песняй «Музыка маіх перамог». У конкурсе прымуць удзел юныя выканаўцы з 17 краін.

Шоў пачнецца ў 18.00 паводле беларускага часу і будзе транслявацца па тэлеканалах “Беларусь 1” і спадарожнікавым “Беларусь 24”.
Сёлета Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс змены ў правілы галасавання, паводле якіх пераможцу дзіцячага “Еўрабачання” вызначаюць тры склады журы: нацыянальнае дзіцячае і дарослае журы галасуюць у краінах — удзельніцах конкурсу падчас генеральнай рэпетыцыі і яшчэ міжнароднае прафесійнае журы, якое будзе галасаваць непасрэдна падчас фінальнага шоу на Мальце, паведамляе БЕЛТА.