14 лютага, калі сонца сядзе за горадам, музей будзе працаваць толькі для дваіх закаханых, якія змогуць незабыўна правесці вечар сам на сам у гістарычным месцы сталіцы. Атмасфера невымоўнай рамантыкі ў бязлюдным музеі, эксклюзіўная экскурсія пра таямніцы кахання ў жыцці Петруся Броўкі, смак чабаровай гарбаты, цёплыя пледы і краявіды вечаровага Мінску з вокнаў.
Літаратурны музей абяцае, што гэты вечар абавязкова стане часткай любоўнай гісторыі!
Каб стаць удзельнікам акцыі неабходна:
- размясціць у адной з сацсетак (Instagram, Facebook, VK) фотаздымак з вашай палавінкай, падпісаць яго паэтычнымі радкамі Петруся Броўкі і адзначыць Літаратурны музей Петруся Броўкі;
- дачакацца розыгрышу 12 лютага, калі каманда Літаратурнага музея Петруся Броўкі аддасць перамогу самай рамантычнай і арыгінальнай пары!
Дарэчы, паслугу "Музей для дваіх" можна замовіць і ў любы іншы дзень. але ўжо на платнай аснове.
Адрас музея: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.