Спевы для тых, хто “не ўмее” спяваць

Спяваць у самоце ніякавата, асабліва, калі ніколі гэтага не рабіў. Але калі пачаткоўцаў шмат, і вы спяваеце разам  страх знікае. Месца, дзе ваш голас можа праявіцца напоўніцу, называецца "Спеўны сход".  



katvickaya_varsoba.jpg

Свой голас мы чуем штодзень і не заўважаем яго вялікай ролі ў нашым жыцці. Голас дапамагае нам мець зносіны, даказваць сваю праўду і выказваць пачуцці. А для кагосьці голас — музычны інструмент, які выкарыстоўваецца для задавальнення або для заробку.

Але наш голас здольны не толькі на гэта. Самавыражэнне — вось яго глыбінны сэнс. Нездарма гарлавы цэнтр, згодна індыйскай філасофіі, адказвае за творчасць і выяўленне сябе. Тое, як вы гавораце — гучна, упэўнена або ціха, млява – уплывае на ваша жыццё. Раскрыты, пастаўлены голас дапаможа рэалізавацца ў працы, творчасці і сям’і.

Калі Шаляпіна пыталі, дзе ў яго нараджаецца гук, ён адказваў: “У пятках”. Вялікі спявак не жартаваў. Справа ў тым, што гучанне не абмяжоўваецца работай галасавых звязак.  

У працэс спявання ўцягваецца ўся сутнасць чалавека, усё яго цела пачынае гудзець і вібраваць. Таму спевы аказваюць тэрапеўтычнае ўздзеянне, здымаюць зажымы, якія ёсць у кожнага — псіхалагічныя, цялесныя. Сумеснае спяванне на “Спеўных сходах” дапаможа вам раскрыць свой голас і сябе.

13 лістапада мы будзем спяваць беларускія народныя песні. Калі чалавек выконвае народную песню, ён пражывае глыбінную сітуацыю. Напрыклад, расставанне з родным домам, любоўную драму. Народная песня, якую мы пяем талакой, дазваляе лепш адчуць свет і сваё месца ў ім.

katavickaya_varsoba.jpg

Прыходзьце на “Спеўны сход”, каб прыняць сябе і свой голас!

Вядучы “Спеўнага схода”Сяргей Доўгушаў (Vuraj).

Спявае для нас і разам з намі дуэтAGATA(Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба).

Падзея ў сацыяльных сетках: ВКонтакте,Facebook.

“Спеўны сход” пройдзе ў прасторы “Хто такі Джон Голт?” 13 лістапада.

Адрас: Мінск, вул. Шорная, 20, цокальны паверх.

Пачатак а 19.00.

Уваход — свабодны.