Спяваем па-беларуску ў Брэсце

У межах кампаніі “Наша мова моладзевая ініцыятыва “Аазіс пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч правяла ў Брэсце акцыю “Спявай па-беларуску!. Акцыя адбылася на галоўнай пешаходнай вуліцы горада. Першапачаткова ўдзельнікаў было не шмат, але праз некалькі хвілін сітуацыя змянілася. Да актывістаў “Аазісу пачалі далучацца мінакі. Некаторыя з іх не проста атрымлівалі асалоду ад песень на беларускай мове, але яшчэ і спявалі разам.



885cb47f87718a2cd8641ae79113eeea.jpg

У межах кампаніі “Наша мова моладзевая ініцыятыва “Аазіс пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч правяла ў Брэсце акцыю “Спявай па-беларуску!.

Акцыя адбылася на галоўнай пешаходнай вуліцы горада. Першапачаткова ўдзельнікаў было не шмат, але праз некалькі хвілін сітуацыя змянілася. Да актывістаў “Аазісу пачалі далучацца мінакі. Некаторыя з іх не проста атрымлівалі асалоду ад песень на беларускай мове, але яшчэ і спявалі разам.

Пад час акцыі на Савецкай можна было пачуць песні такіх вядомых гуртоў як “Песняры, “Сябры, “B:N, “N.R.M ды іншыя.

Беларуская мова знікае, і гэта — факт. Яна не развіваецца і робіцца толькі мовай літаратурнай, эфірнай не ў шырокім сэнсе. Таму дзейнасць кампаніі “Наша мова, асноўнай мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, накіравана на перамены ў гэтай галіне.

Паводле сайта “Віртуальны Брэст