Хто стаў ўладальнікам камплектаў MOVABOX па кнізе Альгерда Бахарэвіча?

Праект MOVABOX падводзіць вынікі другога этапа.

m_1_dhpqi.jpg

Для дваццаці наведвальнікаў сайта, якім пашчасціла прайсці тэст па кнізе «Дзеці Аліндаркі», надыйшоў час прымаць віншаванні і падарункі.
Ужо зусім хутка яны атрымаюць раман Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі» разам з унікальным дадаткам у выглядзе адпаведнага набора артэфактаў. У яго ўвайшлi ліхтарык, дарожная гульня, лясная шышка, мазь «Зорачка» як сродак ад камароў, салодкія вітаміны і «рэцэпт» на іх, кавалачак гліны для лепкі і пасланне ад аўтара. Для чаго могуць спатрэбіцца гэтыя прадметы і якую ролю адыгрываюць у сюжэце, падкажуць падзеі казачнай антыўтопіі пра падарожжа беларускіх Гензеля і Грэтэль.

Трэці этап MOVABOX прадставіць хуліганісты паэт Віктар Жыбуль


Нагадаем, што MOVABOX нельга атрымаць ніякім іншым чынам, акрамя ўдзелу ў розыгрышы на сайце праекта. Таму запрашаем усіх жадаючых прайсці новы тэст, крыніцай натхнення для стваральнікаў якога стала творчасць паэта-авангардыста Віктара Жыбуля. І, магчыма, пашансуе менавіта вам!
А нам застаецца павіншаваць пераможцаў другога этапа MOVABOX:
Семянюк Дзіяна Юр’еўнаКачур Ларыса ВалянцінаўнаМаслаў Дзянiс АлегавічБяляева Аляксандра АнатольеўнаФёдарава Марыя ДзмітрыеўнаСаўчанка Аляксандра СяргееўнаКараўцава Екацярына АляксандраўнаПлаўсюк Аляксандр ЯўгеньевічКозел Ігар ЯўгеньевічМірановіч Юлія АляксандаўнаКавалец Анастасія АляксандраўнаКомлік Аляксандр ІгаравічСезень Ксенія АляксандраўнаПатко Алена ЛеанідаўнаГіндаў Максім ЛеанідавічСядро Ганна Генадзьеўна Грэская Браніслава Іванаўна Лебедзеў Андрэй Дзмітрыевіч Дупанаў Сяргей АляксандравічБарковіч Яўгенія Аляксандраўна 
Паводле velcom