Сталі вядомымі журы конкурса «Мова — Музыка — Футбол»

Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвяшчаюць пра працяг прыёму заявак на творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол».

zury.jpg


Арганізатары атрымалі вялікую колькасць лістоў ад музычных гуртоў, з просьбай працягнуць дэдлайн прыёму заявак на конкурс, і вырашылі пайсці гуртам насустрач.
Дасылайце свае музычныя кампазіцыі да 1 студзеня 2017 году на e-mail: artsiadziba@gmail.com
Таксама, абвешчыны сябры журы, якія будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу:
Арцём Быкаў — футбаліст клубу „Дынама Мінск”, неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі па футболе;
Дзмітрый Герчыкаў — намеснік старшыні дэпартаменту маркетынгу і камунікацыяў АБФФ, спартыўны каментатар;
Кірыл Клімянкоў — журналіст, рэдактар парталу sport.tut.by;
Алесь-Францішак Мышкевіч — музыка гуртоў The Superbullz і «Крамбамбуля».
Арцём Лук’яненка — удзельнік гурту NAVI, суаўтар афіцыйнага саундтрэку нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.
Удзельнікі конкурусу не абмежаваны ў музычных стылях і фаматах. Поўная свабода творчасці і праяўлення музычна-паэтычных талентаў. Усё, што аб’ядноўвае беларускую мову, беларускі футбол і беларускую музыку: спачатку збіраем, пасля слухаем і спяваем разам!
Таксама пашыраны ўмовы ўдзелу. Арганізатары чакаюць песні па-беларуску з патрыятычным зместам, якія падымаюць дух, якія могуць гучаць на стадыёнах падчас футбольных матчаў.
Праект будзе доўжыцца да вясны 2017 году і будзе складацца з шасці этапаў.