Сталі вядомыя ўсе фіналісты «Еўрабачання»
У Вене ў чацвер, 21 мая, адбыўся другі паўфінал «Еўрабачання-2015».
Пасля яго сталі вядомыя ўсе 27 удзельнікаў фіналу песеннага конкурсу.
У другім паўфінале выступілі прадстаўнікі 17 краін, аднак больш за ўсё глядацкіх галасоў атрымалі канкурсанты з Літвы, Польшчы, Славеніі, Швецыі, Нарвегіі, Чарнагорыі, Кіпра, Азербайджана,
Латвіі і Ізраіля.
Без адбораў у фінал традыцыйна выйшлі краіна-гаспадыня конкурсу — Аўстрыя, а таксама Вялікабрытанія, Нямеччына, Гішпанія, Францыя і Італія. Акрамя таго, сёлета ў ім упершыню возьме
ўдзел Аўстралія.
Першы паўфінал міжнароднага музычнага конкурсу адбыўся 19 мая. Беларусы Юзары і Маймуна з кампазіцыяй Time паводле вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы не патрапілі ў лік дзесяці
фіналістаў.
З першага паўфіналу ў фінал адабраліся выканаўцы з Албаніі, Арменіі, Расіі, Румыніі, Вугоршчыны, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі і Бельгіі.
Беларусь бярэ ўдзел у конкурсе «Еўрабачанні» з 2004 года. За 12 гадоў у фінале конкурсу прадстаўнікі Беларусі выступалі чатыры разы:
2006 год, Дзмітрый Калдун — 6-е месца;
2010 год, гурт «3 + 2» — 24-е месца;
2013 год, Алёна Ланская — 16-е месца;
2014 год, Тэа — 16-е месца.