Сустрэча з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам у Гродна
19 лістапада Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» і этна-крама «Цудоўня» запрашаюць на сустрэчу з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.
Падчас сустрэчы будуць прэзентаваныя выдавецкія праекты Году беларускага мыслення — Анталогія «Код прысутнасці», зборнік «Цытуй сваё», а таксама некаторыя ранейшыя выданні. Імпрэза адбудзецца ў межах адкрыцця кніжнай лаўкі ў этна-краме «Цудоўня» (вул. В. Траецкая, 14), пачатак а 17.00.
Ад невялічкіх цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячаў да грунтоўных тэкстаў самых розных жанраў і стыляў, што адлюстроўваюць інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 год, — у суботу, 19 лістапада, разам з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам гарадзенцы будуць знаёміцца з аднымі з самых цікавых інтэлектуальных выдавецкіх праектаў 2016 году і разважаць пра сучаснае беларускае мысленне, яго стыль і адметнасць, герояў і знакавыя падзеі, асноўныя тэмы і праблемныя пытанні.
Разам з Анталогіяй беларускага мыслення «Код прысутнасці» і зборнікам «Цытуй сваё» на адкрыцці кніжнай лаўкі ў этна-краме «Цудоўня» будуць прадстаўленыя і ранейшыя кнігі — як ўласна аўтарскія выданні, так і плён супольнай даследчыцкай працы разам з калегамі з Агенцыі гуманітарных тэхналогій.
Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!
19 лістапада, Гродна, вул. В. Траецкая, 17.00
Увага! Усе прэзентаваныя выданні ў гэты дзень можна будзе набыць у краме па спецыяльным кошце, а таксама атрымаць аўтограф Уладзіміра Мацкевіча.
Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць ад філосафа ў падарунак зборнік «Цытуй сваё».