«Сусветная кніжная сталіца» 2021 года
Генеральная дырэктарка сусветнай арганізацыі «UNESCO» (установы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) Адры Азулай назвала «Сусветную кніжную сталіцу» 2021 года. Ёю стала сталіца Грузіі — Тбілісі.
Праграма галоўных кніжных падзей 2021 года ў Тбілісі будзе праходзіць пад дэвізам «ОК. Такім чынам, ваша наступная кніга...? »(Ok. So your next book is...?) і сфакусуецца на выкарыстанні сучасных тэхналогій у якасці магутных інструментаў для прасоўвання чытання сярод дзяцей і моладзі.
Асноўнай мэтай кніжнай сталіцы свету стане папулярызацыя чытання і павышэнне даступнасці кніг для ўсіх сацыяльных узроўняў.
Кансультатыўны камітэт па вылучэнні кандыдатуры «Сусветнай кніжнай сталіцы» складаецца з прадстаўнікоў Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў (IPA), Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый (IFLA) і «UNESCO».
Гарады, пазначаныя як Сусветная кніжная сталіца ЮНЕСКА, абавязваюцца прасоўваць кнігі і на працягу года праводзіць тэматычныя мерапрыемствы: кніжны фестываль для дзяцей, сучасны лічбавы праект па пераўтварэнні кніг у гульні і гэтак далей.
У 2019 годзе кніжнай сталіцай стаў горад Шарджа у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, у 2020 годзе ім стане малазійская сталіца Куала-Лумпур.
Паводле v-georgia.com