Свята паэзіі ў гонар А. Сыса адбудзецца 27 кастрычніка пад Рэчыцай
«Дух — гэта, людзі, я» — такую назву носіць святкаванне на радзіме А. Сыса — адной з найбольш яскравых постацяў у паэзіі 20 стагоддзя.
Сёлета яно адбудзецца 27 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна.
Пасля смерці Анатоля Сыса штогод у кастрычніку на ягонай радзіме ў Гарошкаве ладзіцца традыцыйнае свята паэзіі , у якім бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя
беларускія пісьменнікі, паэты, гісторыкі. У тым ліку: Анатоль Бароўскі, Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Вадзім Болбас, Эдуард Акулін, Міхась Скобла, Сяржук Сыс,
Антон Астаповіч, Генадзь Лапацін, Алесь Бардоўскі, Таццяна Беланогая, Андрэй Мельнікаў, Ларыса Раманава ды іншыя, паведамляе budzma.org
Пачатак свята а 12-ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца ўскладанне кветак да надмагільнага помніка паэту. А 13-ай пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты
Анатоля Сыса. У межах свята адбудуцца прэзентацыі кніг серыі “Кнігарня пісьменніка: “Стрэмка Сержука Сыса, “Святая вада Ларысы Раманавай,
“Около облака Генадзя Лапаціна, а таксама юбілейнага, 60-га нумара часопіса “Дзеяслоў.
Запрашаем на свята ўсіх, хто шануе памяць Сыса і ягоную творчасць. Усіх, каму неабыякавы несмяротны Дух айчыннай паэзіі!
kli4nik.info