Святочны букет ад “Будзьма!”, каб не маўчалі па-беларуску!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” віншуе ўсіх са святам вясны і дорыць букет! А каб вы дакладна ведалі, што менавіта дорыць кампанія, мы падпісалі кожную кветачку. Шукайце новую паштоўку з серыі “Не маўчы па-беларуску!” на стэндах FlyCards



budzma_cards_kvetki.jpg

Не страчвайце веснавога аптымізму! Дарыце блізкім кветкі – і жывыя, і нашыя, паштовачныя! Не маўчыце па-беларуску!

“Не маўчы па-беларуску!” — серыя паштовак ад кампаніі “Будзьма!” і маладых таленавітых мастачак Дар’і Мандзікі Яны Войцік — бясспрэчна дапаможа ў штодзённай камунікацыі ўсім, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня.

Не маўчым па-беларуску разам! 

budzma.by