Святлана Алексіевіч абвергла паведамленне пра сваю смерць
Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры за 2015 год Святлана Алексіевіч абвергла паведамленне пра сваю смерць.
Раней у чацвер пра смерць пісьменніцы было паведамлена ў акаўнце міністра культуры Францыі Франсуазы Нісэн.
Зараз Святлана Алексіевіч знаходзіцца ў Сеуле, дзе выступае з лекцыямі.
«Каму такое захацелася распаўсюджваць нават не ўяўляю. Мае кнігі перавялі на карэйскую мова, і я цяпер у Сеуле на прэзентацыі», — сказала яна.
Паводле Нашай Нівы