Сышла эпоха. У дзяцей больш не будзе буквара Клышкі
У Беларусі выдалі новы буквар — спецыяльна для школ з беларускай мовай навучання.
![c4y8bs4c4qdajdya_v6rp9.jpg c4y8bs4c4qdajdya_v6rp9.jpg](/img/v1/images/c4y8bs4c4qdajdya_v6rp9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зазначаецца, што аўтары ўлічылі інтарэсы сучасных дзяцей і пастараліся зрабіць кнігу займальнай. Ад старога буквара застаўся толькі памер, цяпер іншы змест і ілюстрацыі. Дадаліся QR-коды, з дапамогай якіх школьнікі і настаўнікі змогуць паглядзець мультфільмы, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на тэлеканал АНТ.
Да гэтага мільёны дзяцей вучыліся па буквары Анатоля Клышкі, складзеным яшчэ ў 1969-м годзе. Потым было 40 перавыданняў (!!!) з удакладненнямі.
Анатоль Клышка памёр у красавіку 2021 года, з яго смерцю адышоў і «Буквар».