Таццяна Барысік прэзентуе сваю кнігу ў Магілёве
12 снежня ў магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола сяброў» адбудзецца прэзентацыя кнігі Таццяны Барысік «Жанчына і леапард».

Кніга маладой пісьменніцы, чальца Магілёўскай філіі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» выйшла сёлета ў выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня
пісьменніка».
Большасць сюжэтаў, з якімі вы сутыкнецеся ў гэтай кнізе, — узятыя з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў, клопаты, праблемы і радасці сучасных
вяскоўцаў і гараджан, уся гама чалавечых пачуццяў знаходзяць сваё адлюстраванне ў невялікіх апавяданнях пісьменніцы.
Узор сучаснай жаночай прозы — лаканічна і дасціпна, захапляльна і філасафічна, з пранікненнем у псіхалагічныя таямніцы чалавечых стасункаў.
Пачатак а 18-й гадзіне па адрасе: г. Магілёў, зав. Чкалава, 16, грамадскі цэнтр «Кола сяброў».
Уваход вольны!
lit-bel.org