Таня Скарынкіна прэзентуе сваю кнігу 21 сакавіка

У Сусветны дзень паэзіі, 21 сакавіка, Таня Скарынкіна прэзентуе свой паэтычны зборнік “Книга для чтения вне помещений и в помещениях” у кнігарні “логвінаЎ”.



skarynkina_600.jpg

Дэбютны зборнік паэткі выйшаў у серыі “Пункт адліку” Кнігарні Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У прэзентацыі, акрамя самой аўтаркі, возьмуць удзел мінскі паэт Дзмітры Строцаў, паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева.

Аднак у складзе выступоўцаў магчымыя сюрпрызы.

Прэзентацыя кнігі і аўтограф-сесія аўтаркі пачнуцца ў 19.00.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А.

Уваход вольны.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”