ТБМ запрашае на бясплатныя курсы ўкраінскай мовы

Хочаце размаўляць на адной з найпрыгажэйшых моў свету? Хочаце чытаць у арыгінале творы выбітных украінскіх пісьменнікаў? Хочаце падчас падарожжаў па Украіне здзіўляць усіх сваёй прыгожай украінскай мовай? Прыходзьце на БЯСПЛАТНЫЯ заняткі па УКРАІНСКАЙ МОВЕ!

bezymjannyj.jpg


Курсы арганізуе Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы ТБМ ім. Францыска Скарыны.
Арганізацыйны сход, на якім можна будзе запісацца на курсы, адбудзецца 26 верасня (аўторак), а 18-й гадзіне ў офісе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава 13).
Заняткі будуць праходзіць з 6 кастрычніка штопятніцы (18.00-19.30) па адрасе: Мінск, вул. Румянцава 13.
Запісацца на заняткі і атрымаць больш дэтальную інфармацыю можна па тэлефоне +375296055635 ды ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/jahordziobik
https://vk.com/jahor_dziobik