ТБМ патрэбна ваша дапамога
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" запрашае сяброў і прыхільнікаў роднага слова ад 18 гадоў да 65 гадоў прыняць удзел у даследчай працы па вывучэнні рукапісных сімвалаў беларускай мовы.
Трэба будзе паўдзельнічаць у запаўненні падрыхтаваных анкет з напісаннем беларускіх слоў, некаторых фраз і г.д. Увесь удзел зойме 30 хвілін.
Праца будзе весціся ў наступныя дні:
7 траўня: 13.00-13.30; 13.30-14.00; 17.00-17.30; 17.30-18.00.
8 траўня: 13.00-13.30; 13.30-14.00; 15.00-15.30; 15.30-16.00
9 траўня: 11.00-11.30; 11.30-12.00; 12.00-12.30; 12.30-13.00; 13.00-13.30; 13.30-14.00; 14.00-14.30; 14.30 -15.00.
Для ўдзелу неабходна паведаміць сваё імя, прозвішча, зручны для dас час па адрасе: siadziba@gmail.com з пазнакай "праект" да 3-га траўня. А затым падысці на сядзібу (Румянцава, 13) у абраны вамі час.