The Exploited папрасілі прабачэння за словы пра Brutto і Міхалка
"Нас увялі ў зман. Мы былі дэзінфармаваныя пра гэты гурт", — адказалі прадстаўнікі гурта.

“Я лічу, што мы былі дэзінфармаваныя пра гэты гурт. Таму я прыношу прабачэнне за тое, што мы сказалі рэчы, якія, як я цепер думаю, аказаліся няпраўдай”, —
такі адказ Еўрарадыё атрымала ад гурта праз афіцыйны акаўнт у Facebook. Цяпер брытанскія
музыкі вырашаюць, ці возьмуць яны ўсё ж удзел у фэсце.
Нагадаем, раней брытанскі панк-рок-гурт The Exploited адмовіўся выступаць на фестывалі “Захід” ва Украіне з-за ўдзелу ў ім Brutto. Лідар The Exploited Уоцці Б’юкэн
спаслаўся на тое, што хтосьці распавёў яму пра Brutto "шмат кепскага". Ён згадаў таксама нейкае відэа, на якім "здзекуюцца са старога чалавека".
Фестываль “Захід” пройдзе ў Львоўскай вобласці 14-16 жніўня. У ім прымуць удзел гурты ILL NIÑO, Brutto, Браты Гадзюкіны, Гайдамакі, Бумбокс, Жадан, Matisyahu, Dead by
April, Onuka і O.Torvald.