У Чорным моры праходзяць сумесныя вучэнні ўкраінскіх і амерыканскіх ВМС

У Чорным моры праходзяць двухдзённыя сумесныя вучэнні ракетнага эсмінца ЗША USS Ross і флагмана ВМС Украіны фрэгата "Гетьман Сагайдачный". 



4f1dcbb6_1578972a481c6.jpg

Сумесныя вучэнні, што пачаліся 1 чэрвеня, праводзяцца з мэтай "пераканаць саюзнікаў па NATO і рэгіянальных партнёраў ЗША ў гатоўнасці працаваць у цесным кантакце з імі для павышэння марской бяспекі й стабільнасці ў рэгіёне", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Шостага флоту ВМС ЗША.

 "Супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі ў Чорным моры спрыяе ўмацаванню рэгіянальнай дасведчанасці. Ваенна-марскія вучэнняі з такімі партнёрамі, як Украіна, дазваляюць павялічыць нашы агульныя магчымасці і ўзаемадзеянне", — адзначыў капітан амерыканскага эсмінца Тэд Горман.  

www.radyjo.net