Падчас атакі баевікоў на украінскую Мар'інку загінуў мірны жыхар

Пра гэта паведаміла дарадца старшыні Днепрапятроўскай АГА Таццяна Губа. 



32aceff52fecab6f2228694ba2_49a2054a.jpg

"Па стане на 16:00 параненыя 18 чалавек з 28-й брыгады, адзін загінулы. Таксама 5 чалавек з мясцовага насельніцтва атрымалі раненні, адзін загінуў", — паведаміла яна.
Спачатку ўсіх параненых "дастаўляюць у Курахоўскі шпіталь, яны забяспечаны медыкаментамі і неабходнымі медпрэпаратамі"."Усе схемы эвакуацыі і аказання медыцынскай дапамогі выразна адпрацаваны. У Курахава знаходзяцца ваенныя медыкі, на ўзмацненне выйшла медыцынская рота", — сказала Губа.
Паводле яе слоў, у Днепрапятроўск у сераду днём з Мар'інкі на спецаўтобусах і самалётамі ўжо даставілі 18 пацярпелых і параненых вайскоўцаў."Таксама паступіў борт, дастаўлены сем чалавек: двое ў цяжкім стане, на штучнай вентыляцыі лёгкіх", — распавяла Губа.
Як вядома, баевікі вядуць масіраваную атаку на Мар'інку з ночы серады.
Паводле "Украінскай праўды"