Трэці набор у Школу маладога пісьменніка
Пачынаецца новы набор навучэнцаў у Школу маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” на 2014–2015 навучальны год.
![school_of_writing_cover.jpg school_of_writing_cover.jpg](/img/v1/news/full/school_of_writing_cover.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ганна Бутырчык, Людміла Рублеўская, Наталка Бабіна
Заняткі будуць праходзіць у Мінску з пачатку лістапада па травень два разы на месяц, арыентыровачна ў суботу, практычныя заняткі, лекцыі і майстар-класы. Наведнікам з рэгіёнаў — спрыянне з даездам. Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15–20 чалавек, выкладанне будзе весціся па-беларуску.
Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.
Выкладчыкі
Тэорыя літаратуры. Чытанне замежнай і беларускай літаратуры. Выкладчык — дацэнт кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ Ганна Бутырчык.
Практычныя заняткі па прозе. Выкладчыкі — пісьменніцы Наталка Бабіна, Людміла Рублеўская.
Умовы для кандыдатаў:
Узрост — да 25 гадоў.
Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам 2-5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе.
Афармленне заяўкі:
Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце да 26 кастрычніка па адрасе sbp@lit-bel.org.
Тэму ліста пазначце як “Школа”.
Прозу і матывацыйны ліст дасылайце разам у адным файле Word фармата .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, поўны паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.
Пры паспяховым залічэнні ў Школу Вам будзе паведамлена пра гэта да пачатку заняткаў па кантактах, якія Вы пакінулі. Заяўкі не рэцэнзуюцца.
Каардынатары Школы
![lit_bel.org__assets_images_2_18dfbaacffe6e601c8b0c857b3d45f89.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_18dfbaacffe6e601c8b0c857b3d45f89.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_18dfbaacffe6e601c8b0c857b3d45f89.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алена Казлова, Юлія Цімафеева
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл. (017) 200-80-91 і электроннай пошце sbp@lit-bel.org