«Трыенале маладых мастакоў» адбудзецца ў Мінску
23 жніўня а 16-й гадзіне ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Першага рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў», арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў.
Конкурс, мэтай якога з'яўляецца шырокая папулярызацыя мастацкіх дасягненняў маладых беларускіх аўтараў і заахвочванне іх дзейнасці, праводзіўся ў намінацыях «Скульптура», «Жывапіс», «Графіка», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Навацыя (арт-праект, інсталяцыя)», «Мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка», «Куратарскі праект у сферы выяўленчага мастацтва».
Лаўрэаты будуць вызначаны высокапрафесійным журы ў складзе кандыдата мастацтвазнаўства І.М. Скварцовай, першага намесніка старшыні Беларускага саюза мастакоў Г.А. Отчыка, старшыні Беларускага камітэта Міжнароднай рады музеяў ICOM Т.А. Бембель, загадчыка кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава Л.Я. Дзягілева, загадчыка кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў У.А. Зінкевіча, загадчыка кафедры «Малюнак, акварэль і скульптура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта М.У. Кірэева, дацэнта кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў К.А. Касцючэнкі, спецыяльнага карэспандэнта газеты «Культура» Б.А. Крэпака, загадчыка кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў У.І. Слабодчыкава, спецыяльнага карэспандэнта газеты «Савецкая Беларусь» У.А. Сцепаненка, дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава М.Л. Цыбульскага, загадчыка кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Р.Ф. Шауры, рэдактара тэлеканала «Беларусь-3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Н.М. Кацько, старшыні секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў А.У. Басалыгі.Таксама будуць вызначаны лаўрэаты ў намінацыі «Глядацкая сімпатыя».
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 853-75-98 (Сапоцька Павел Міхайлавіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Дырэкцыі конкурсу);
+375 29 159-78-21 (Аўчыннікава Дар'я Максімаўна, загадчыца інфармацыйна-выставачным аддзелам).
Паводле прэс-рэліза