Творчая сустрэча «Думкі і спевы» з удзелам Валянціна Акудовіча пройдзе ў Мінску
Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў рамках святкавання Тыдня роднай мовы запрашае на творчую сустрэчу «Думкі і спевы». Думкамі пра мову, мысленне і кнігі падзеліцца 20 лютага філосаф і пісьменнік, кіраўнік аддзялення «Філасофія і літаратура» Беларускага Калегіюма Валянцін Акудовіч.

Спевы арганізуе паэт і музыка Міхал Бараноўскі.
Сустрэча адбудзецца 20 лютага. Пачатак у 19:00.
Уваход вольны.
Адрас: Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Тэлефон для даведак: 334-07-61.