У беларусаў даведаліся, наколькі яны цэняць нацыянальную культуру
Baltic Internet Policy Initiative і Офіс Еўрапейскай Экспертызы і Камунікацый правялі апытанне на тэму «Беларуская культура i этнаграфiя». Па выніках апытання высветлілася, што сацсеткі і СМІ сталі галоўным крыніцай распаўсюджвання беларускай культуры.
Даныя сабраныя метадам інтэрнэт-апытання ў фармаце pop-up, паказанага абраным у выпадковым парадку карыстальнікам пэўных сайтаў. Анкета складаецца з 8 пытанняў (4 асноўных пытанняў анкеты + 4 сацыяльна-дэмаграфічных пытання).
Тут прадстаўлены даныя ў разрэзе ўзросту і гендэру: усе катэгорыі аб’ядноўвае тое, што асноўную інфармацыю пра беларускую культуру карыстальнікі атрымліваюць з медыя.
Месца пражывання не ўплывае на тое, праз якія каналы карыстальнікі атрымліваюць інфармацыю пра беларускую культуру.
На пытанне аб адносінах да традыцыйнай беларускай культуры вялікая частка карыстальнікаў адказала, што лічаць культуру за каштоўнасць і асновай нацыянальнай ідэнтычнасці. 71% рэспандэнтаў хвалюе лёс культуры.
Найбольшую цікавасць сярод культурных з’яў выклікаюць архіўныя здымкі, дакументалкі, тэлеперадачы, кнігі і даследаванні.
Паводле marketing.by