У Брэсце адкрылася выстава, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку
У Брэсцкім мастацкім салоне адкрылася выстава твораў мясцовых мастакоў прысвечаных 270-годдзю з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.
Натхняльнікам і арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца культурны цэнтр “Грунтоўня”.
Дырэктар цэнтра Віктар Клімус распавёў:
— Выстава робіцца ў межах грамадска-культурнай кампаніі “Сын свабоды, гонар Беларусі” прымеркаванай да 270-годдзя нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Яна паўстала па выніках пленэру, які адбыўся на радзіме героя ў Косаве.
Старшы выкладчык кафедры псіхолага-педагагічнага факультэта ўніверсітэта імя Пушкіна Марына Марчук адзначыла:
— Разам з Віктарам у нас нарадзілася гэта акцыя таму, што мне хацелася аб’яднаць студэнтаў, выпускнікоў таленавітых і мастакоў, якія скончылі нашу кафедру і факультэт. А ён хацеў зрабіць акцыю прысвечаную 270-годдзю Тадэвуша Касцюшкі.
Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў цягам двух тыдняў у малой зале па адрасу Савецкая, 54. У экспазіцыі прадстаўлены як жывапіс, так і фотаработы мясцовых мастакоў.