У Будслаўскім касцёле накрылі часовы дах, неўзабаве адновяцца і набажэнствы

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай без выходных няспынна працягваецца праца па аднаўленні святыні. Catholic.by распавядае, што часовы дах ужо накрыты.

2021_10_01_budslau_dach_2021100116.jpg

«Да зімы на мы накрылі касцёл часовым дахам з ацынкаванага прафіляванага насцілу. Зрабіць капітальны новы дах з медзі не атрымалася з дзвюх прычын: не хапала часу і сродкаў», — распавёў пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.

2021_10_01_budslau_dach_202110011.jpg

«Для меднага даху, які, дарэчы, вельмі дорага каштуе, спатрэбіцца таксама драўлянае акратаванне, і ўжо на яго будзе насцілацца чарнавы дах і медзь, — тлумачыць пробашч. — Пакуль нашай задачай было накрыць скляпенне, якое і так моцна пацярпела ад вады падчас тушэння пажару і моцных дажджоў, якія часта ішлі сёлета. З гэтай задачай мы, дзякуй Богу, справіліся. Таму цяпер ужо адпала неабходнасць у зробленых намі напачатку спецыяльных прыстасаваннях, якія па рукавах адводзілі ваду са скляпенняў, і яны былі разабраныя, пасля чаго мы пачысцілі гзымсы.

2021_10_01_budslau_dach_202110016.jpg
2021_10_01_budslau_dach_2021100110.jpg


За ўсё, што было зроблена (а гэта сапраўды шмат), я шчыра дзякую ўсім ахвярадаўцам, якія збіралі на гэта сродкі, валанцёрам, якія дапамагалі разбіраць завалы, прыбіралі смецце і рабілі шмат іншай карыснай і патрэбнай працы, а таксама будаўнікам, які працуюць на касцёле без выходных, вахтавым метадам.

Спадзяюся, што да ўрачыстасці Усіх Святых мы распачнем маліцца ў касцёле.

Ужо нават унеслі ў сярэдзіну частку лавак. Пад купалам базілікі застаецца свабоднае месца, таму што гэта адзіная зона, якая пакуль выклікае занепакоенасць. Але непасрэдна пад купалам зроблена адмысловая канструкцыя з металу і дрэва, якая яго надзейна страхуе, — тлумачыць ксёндз Дзмітрый.