У Кітаі адкрылі помнік Янку Купалу
У горадзе Сіань у кітайскай правінцыі Шэньсі 25 чэрвеня ўрачыста адкрылі помнік Янку Купалу, піша Радыё Свабода.
![afd66c4f_cdbd_4b63_a6c9_ea440a90d655_w1023_r1_s.jpg afd66c4f_cdbd_4b63_a6c9_ea440a90d655_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/afd66c4f_cdbd_4b63_a6c9_ea440a90d655_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бронзавы бюст класіка беларускай літаратуры паставілі ў мясцовым універсітэце замежных моваў, дзе, сярод іншых моваў, выкладаюць і беларускую. На гранітнай стэле па-беларуску і па-кітайску напісана: «Народны паэт Беларусi Янка Купала», пазначаны даты жыцця.
![Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды](/img/v1/images/102b30ad_b2e4_4d27_8ea4_959497c997df_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды
Помнік адкрылі пры падтрымцы амбасады Беларусі ў Кітаі.