У метро будзе ездзіць вагон, размаляваны бразільскімі мастакамі
Дзякуючы фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil, новыя яркія графіці ад беларускіх і бразільскіх мастакоў з'явяцца не толькі на фасадах сталічных будынкаў, але і ў метро.
![На вагоне намаляваны будынак Нацыянальнай бібліятэкі, брамы Мінска і Францыск Скарына На вагоне намаляваны будынак Нацыянальнай бібліятэкі, брамы Мінска і Францыск Скарына](/img/v1/images/inx960x640_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На вагоне намаляваны будынак Нацыянальнай бібліятэкі, брамы Мінска і Францыск Скарына
Так, вядомыя графіцісты з Бразіліі браты ОS Gemeos размалявалі вагон
цягніка мінскай падземкі.
Паводле задумы мастакоў, адзін бок увасабляе сонечную Бразілію, а другі — Беларусь. На адным баку вагона яны намалявалі сонца, пальмы, папугаяў і яркіх людзей, на другім — будынак Нацыянальнай бібліятэкі, брамы Мінска, Францыска Скарыну.
![Адзін бок вагончыку сімвалізуе Беларусь, а іншы — Бразілію Адзін бок вагончыку сімвалізуе Беларусь, а іншы — Бразілію](/img/v1/images/88938b07d1ce27e16e78b2e4be178e97.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзін бок вагончыку сімвалізуе Беларусь, а іншы — Бразілію
Эскізы былі ўзгодненыя ў Мінгарвыканкаме, на працу ў мастакоў сышло
некалькі дзён. У прэс-службе сталічнай падземкі кажуць, што ў панядзелак, 4
верасня, "бразільскі" вагон выйдзе ў адным з складаў 2-й лініі
Мінскага метро.
Паводле www.kp.by
Фота: прэс-служба Мінскага метрапалітэна